Прапануем вашай увазе расклад святочных набажэнстваў ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.
24 снежня — Святы Вечар перад Раством Хрыстовым
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):
18.00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага (для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Мікалая Цудатворцы). Дзяленне каляднай прасфорай.
Чырвоны касцёл — ніжні храм:
21.00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага (для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і парафіі Святога Духа)
25 снежня — Раство Госпада нашага Езуса Хрыста
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):
12.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Мікалая Цудатворцы). Батлейка для дзяцей.
Чырвоны касцёл — ніжні храм:
11.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі). Каляднае святкаванне дзяцей.
18.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Святога Духа)
26 снежня — Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы, свята св. Язэпа
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):
18.30 — Святочная Боская Літургія ў парафіяльнае свята Праведнага Язэпа. Калядная куцця.
На набажэнствы запрашаюцца вернікі ўсіх мінскіх парафій.