Грамадская ініцыятыва «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» абвяшчае штогадовы конкурс журналісцкіх матэрыялаў, прысвечаных абароне ненароджанага жыцця — «Жыццё пад сэрцам».
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.
На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня.
Конкурсныя працы высалаюцца на e-mail: karybut@gmail.com. Тэма ліста: «Конкурс «Жыццё пад сэрцам», а таксама Імя і прозвішча аўтара. Мова конкурсных працаў: беларуская і руская. Удзел у конкурсе бясплатны.
Удзельнік конкурсу павінен з’яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў. Рашэнне аб выключэнні работ прымае журы конкурсу.
Аспрэчыць вынікі конкурсу можа любы чалавек. Для гэтага неабходна накіраваць на e-mail: karybut@gmail.com факты парушэння правілаў конкурсу.
Скаргі, выказаныя любым спосабам, акрамя асабістага ліста ў адрас аргкамітэта, не прымаюцца да разгляду.
Дасылаючы свае матэрыялы, аўтар згаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання гэтага конкурсу ў любым фармаце без выплаты якіх-небудзь узнагарод.Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца — нетбук, 2 месца — смартфон, 3 месца — дыктафон. У выпадку вялікай колькасці дасланых матэрыялаў журы і аргкамітэт конкурс пакідаюць за сабой права вылучаць/ці не вылучаць асобныя намінацыі для конкурсных працаў.
Журы конкурсу:
Ганна Санько, урач акушэр-гінеколаг у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, клінічны ардынатар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, валанцёр дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы».
Таццяна Тарасевіч, дэмограф, сацыёлаг, рэдактар сайту pro-life.by.
Герман Родаў, старшыня Біблійнага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь.
Аляксандр Тамковіч, журналіст, публіцыст, сябар Рады ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Анатоль Шырвель, журналіст, шматдзетны бацька, адказны за служэнне сем’яў у Аб’яднанай царкве ХВЕ ў Беларусі.
Максім Гацак, журналіст, каардынатар грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў».