Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з 75-гадовым юбілеем Мітрапаліта Філарэта

Митрополит Филарет приветствует Митрополита Тадеуша

21 сакавіка 2010 г. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт адзначыць 75-гадовы юбілей. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў “брату ў хрысціянстве і епіскапстве” словы віншавання.

“Ваша больш чым трыццацігадовае служэнне ў Беларусі прыпала на час ганенняў на Царкву і на час яе адраджэння, — адзначаецца ў словах віншавання каталіцкага іерарха. — Тут Вы праявілі сябе як таленавіты пастыр і кіраўнік. Дзякуючы Вашым намаганням былі створаны новыя царкоўныя структуры, адноўлены і ўзведзены новыя храмы і манастыры, заснаваны Духоўная Семінарыя і Інстытут тэалогіі”.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у сваім віншаванні называе Мітрапаліта Філарэта “знакавай асобай нашага часу”, а таксама скіроўвае ў яго адрас словы св. Аўгустына, паводле якіх, юбіляр для веруючых з’яўляецца епіскапам, а з імі ён — хрысціянін.

catholic.by

Фото Николай Куксачёв