Паводле традыцыі, штогод 2 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. Заахвочваем гэты дзень правесці ў духоўнай еднасці з Маці Божай і шчыра запрашаем усіх жадаючых у пілігрымку да капцёўскай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-захад).
Праграма пілігрымкі:
07.00 — святая Імша ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай
08.00 — пачатак шляху
12.00 — прывітанне пілігрымаў на пагорку Надзеі ў Капцёўцы
12.00–13.00 — адпачынак і гарбата
13.00 — канферэнцыя
14.00 — набажэнства Крыжовага шляху
15.00 — святая Імша
17.00 — ад’езд у Гродна
catholic.by