Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліць літургію за загіуўшага Прэзідэнта Польшчы і іншых ахвяраў сённяшняй авіякатастрофы

11 красавіка 2010 г. у мінскай архікатэдры ў 11.30 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі загінуўшых падчас крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы, якое здарылася сёння, 10 красавіка. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Сярод 96 трагічна загінуўшых таксама Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка. Самалёт ва ўмовах густога туману пацярпеў катастрофу пад Смаленскам, у 500 метрах ад узлётна-пасадачнай паласы.

catholic.by