31 мая 2010 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 29-ю гадавіну святарскага пасвячэння. Рэдакцыя сайта RELIGIA.BY жадае Вам найдалейшага плёну ў нялёгкай працы акармлення беларускай паствы.
У 1976 г. Тадэвуш Кандрусевіч адчуў пакліканне да выключнага служэння Богу і паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г. і 31 мая таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.