Літургія за ахвяраў спаленай вёскі і ўсіх загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны распачнецца ў 13.00.
Падобная малітва на гэтым сімвалічным для беларусаў месцы пройдзе ў другі раз. Яе ініцыятарам з’яўляецца пробашч лагойскай парафіі кс. Павел Слука.
Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» знаходзіцца на тэрыторыі Лагойскага раёна. Даехаць да яго можна па шашы Мінск—Віцебск, на 54-ым кіламетры якой устаноўлены ўказальнік «Хатынь». Павярнуўшы ўправа, неабходна праехаць яшчэ 5 кіламетраў.
catholic.by