67-я гадавіна з дня мучаніцкай смерці святароў у Лідзе

Могила лидских мучеников

10 сакавіка 2010 г. у лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Слабада), што ў Гродзенскай дыяцэзіі, адбылася адметная ўрачыстасць. У гэты дзень жыхары Ліды разам з ксяндзамі Лідскага дэканату маліліся за 9 святароў, якія зведалі мучаніцкую смерць ад рук нацыстаў у часы Другой сусветнай вайны.

29 чэрвеня 1942 г. былі арыштаваны святары з парафіі ў Лідзе (Слабада): пробашч кс. Вінцэнт Лабан і вікарый кс. Люцыян Мрачкоўскі. Праз некалькі дзён быў арыштаваны кс. Стэфан Снягоцкі, вікарый лідскай фары. Акрамя гэтага, у турэмным зняволенні аказаліся і іншыя святары.

Вырашэнне лёсу зняволеных адбылося ў Папяльцовую сераду 10 сакавіка 1943 года.

На супольнай магіле святароў, мучанікаў гітлераўскай сістэмы, быў пастаўлены помнік, на якім пазначаны імёны 9 святароў-мучанікаў: кс. Вінцэнт Лабан і кс. Люцыян Мрачкоўскі, душпастыры Ліды і Слабады, кс. Стэфан Снегоцкі, вікарый лідскай фары, кс. Аляксандр Аўгустыновіч, пробашч у Нецечы, кс. Стэфан Дабравольскі, пробашч у Беліцы, кс. Альфонс Бароўскі, пробашч у Лацку, кс. Францішак Цыбульскі, пробашч у Трабах, кс. Ежы Ажароўскі, пробашч у Ліпнішках, кс. Вінцэнт Стшэснеўскі, пробашч у Юрацішках.

Дыякан Ежы Марціновіч

Паводле catholic.by

Добавить комментарий