У Мінску адбудзецца вечар памяці а. Язэпа Германовіча

о. Язэп Германович

Грэка-каталіцкі клуб інтэлігэнцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на вечар памяці а. Язэпа Германовіча, які адбудзецца ў пятніцу 19 сакавіка 2010 г. у капліцы Душпастырскага Цэнтра св. Язэпа (вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская») у 19.15.

4 сакавіка гг. споўнілася 120 год з дня нараджэння беларускага святара і пісьменніка а. Язэпа Германовіча. Дадзены вечар памяці пройдзе пад дэвізам «Айцец Язэп Германовіч — жыццёвы і творчы шлях».

У праграме запланаваны выступленні грэка-каталіцкіх святароў: а. Яўген Усошын распавядзе пра жыццёвы і мучаніцкі шлях а. Язэпа Германовіча, а рэлігійную і гумарыстычную паэзію Вінцука Адважнага (адзін з псеўданімаў а. Германовіча) прадставіць а. Алесь Аўдзеюк.

catholic.by