Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Прапануем вашай увазе расклад святочных набажэнстваў ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

24 снежня — Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):

18.00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага (для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Мікалая Цудатворцы). Дзяленне каляднай прасфорай.

Чырвоны касцёл — ніжні храм:

21.00 — Боская Літургія св. Яна Залатавуснага (для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і парафіі Святога Духа)

25 снежня — Раство Госпада нашага Езуса Хрыста

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):

12.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Св. Мікалая Цудатворцы). Батлейка для дзяцей.

Чырвоны касцёл — ніжні храм:

11.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі). Каляднае святкаванне дзяцей.

18.00 — Боская Літургія Раства Хрыстовага (для парафіі Святога Духа)

26 снежня — Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы, свята св. Язэпа

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6):

18.30 — Святочная Боская Літургія  ў парафіяльнае свята Праведнага Язэпа. Калядная куцця.

На набажэнствы запрашаюцца вернікі ўсіх мінскіх парафій.

RELIGIA.BY | catholic.by

Добавить комментарий