Набажэнствы Вялікага тыдня і Пасхі ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска

Паводле шматгадовай традыцыі вернікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій у Мінску Пасху Гасподнюю сустракаюць разам. Агульныя набажэнствы адбудуцца 4 сакавіка 2010 г. у касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). Ніжэй прапануем расклад набажэнстваў Вялікага тыдня і Пасхі ў грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа па вул. Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)

31 сакавіка, Вялікая серада
18.30 — Літургія раней асвячоных Дароў

1 красавіка, Вялікі чацвер
18.30 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага
20.00 — Ютрань 12 Евангелляў Мукаў Гасподніх

2 красавіка, Вялікая пятніца
18.30 — Вячэрня з Пакланеннем Плашчаніцы
19.15 — Ерусалімская Ютрань Вялікай суботы
3 красавіка, Вялікая субота
09.00 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага
Асвячэнне велікодных страваў.

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа
(капліца Душпастырскага Цэнтра па зав. Снежным, 7; ст.метро «Маладзёжная»)

31 сакавіка, Вялікая серада
18.30 — Літургія раней асвячоных Дароў

1 красавіка, Вялікі чацвер
18.30 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага
20.00 — Ютрань 12 Евангелляў Мукаў Гасподніх

2 красавіка, Вялікая пятніца
18.30 — Вячэрня з Пакланеннем Плашчаніцы
19.15 — Ерусалімская Ютрань Вялікай суботы

3 красавіка, Вялікая субота
10.00 — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага
Асвячэнне велікодных страваў.

4 сакавіка, Пасха Гасподняя
(касцёл святых Сымона і Алены, пл. Незалежнасці, 15)

00:00 (поўнач)
Працэсія Уваскрасення Гасподняга.
Светлая Велікодная Ютрань.
Боская Літургія.
Асвячэнне велікодных страваў.

11.00 — Боская Літургія. Асвячэнне велікодных страваў (у капліцы па зав. Снежным, 7)
18.00 — Боская Літургія (у дольным храме касцёла святых Сымона і Алены)