Моладзь грэка-каталіцкіх парафій Мінска збярэцца на начное чуванне

Сусветны дзень моладзі адзначаецца сёлета 28 сакавіка ў Пальмовую нядзелю. З гэтай нагоды грэка-каталіцкі Душпастырскі Цэнтр святога Язэпа запрашае 27 сакавіка 2010 г. усіх жадаючых маладых людзей на начное чуванне.

У праграме чування, якое адбудзецца з 19.00 да 22.30, запланавана малітва, канферэнцыі і асвячэнне вербаў. Супольная малітва — гэта час духоўнай салідарнасці з моладдзю ўсяго Каталіцкага Касцёла, а таксама належная падрыхтоўка да надыходзячых святаў.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 522 70 19 — а. Алесь Аўдзяюк

catholic.by