Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск-Полацк

З 7 па 11 ліпеня 2010 г. адбудзецца XVI штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк пад дэвізам «Ісці за Хрыстом — пад покрывам Багародзіцы».

Гэты шлях мучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і да месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў базыльянаў — пілігрымы пройдуць за 4 дні:

7 ліпеня: Віцебск — Шуміліна
8 ліпеня: Шуміліна — Обаль
9 ліпеня: Обаль — Гараны
10 ліпеня: Гараны — Струнне — Полацк.

Святочная літургія адбудзецца ў нядзелю 11 ліпеня 2010 г. у 10.30 каля святыні св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70).

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 675 29 97 (Velcom) а. Зміцер

+375 33 631 55 24 (МТС), +375 29 312 28 26 (Velcom) а. Яўген Усошын