Архив метки: пераклады

Пераклад Бібліі на беларускую мову – нацыянальны праект

RcqKs8q0lvEБеларусы маюць патрэбу ў адзінай, “нацыянальнай” Бібліі на роднай мове, – упэўнена вядомая навукоўца і бібліст Ірына Дубянецкая. У кастрычніку яна прымала ўдзел у III Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, на якім упершыню была створана секцыя па перакладзе біблійных і літургічных тэкстаў. Навукоўцы з Нью-Йорка, Прагі, Лондана і Мінска абмяркоўвалі праблемы і перспектывы беларускай Бібліі. Яшчэ ў 2010 г. Ірына Дубянецкая спрабавала сабраць разам усіх, хто зацікаўлены ў беларускім перакладзе Святога Пісання. Зацікаўленасць гэта ўзнікла не тры гады таму – існуе яна не адно стагоддзе, але да гэтага часу Беларусь не мае перакладу Бібліі. Атрымалася, што беларуская – амаль адзіная ў свеце мова, якая носіць статус дзяржаўнай, але на якой нельга знайсці сучаснага, якаснага і поўнага Святога Пісання. І гэта нягледзячы на тое, што ў часы Рэфармацыі менавіта беларусы адны з першых пачалі перакладаць Біблію, – патлумачыла доктар філасофіі і доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая. Читать далее

Пераклады Свяшчэннага Пісання і богаслужбовых тэкстаў цяпер можна знайсці on-line

На сайце Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска у раздзеле Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў нядаўна былі размешчаны пераклады Свяшчэннага Пісання, богаслужбовых тэкстаў і малітваслова, зробленыя Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Читать далее