Хары запрашаюцца да ўдзелу ў канцэртах фестывалю «Магутны Божа» ў Магілёве

Фестываль "Магутны Божа"

31 ліпеня — 1 жніўня 2010 г. у Магілёве адбудуцца канцэрты ў межах Міжнароднага фестывалю хрысціянскай музыкі «Магутны Божа». Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама ў канцэрце плануецца ўдзел хароў з Расіі, Польшчы і Украіны.

З прычыны недахопу фінансавых сродкаў правядзенне XVII Міжнароднага фестывалю хрысціянскай музыкі «Магутны Божа», запланаванага на 29 чэрвеня–2 ліпеня гг., адкладваецца. Варта адзначыць, што ўдзельнічаць у фестывалі згадзіліся шматлікія хары і выканаўцы з Расіі, Польшчы, Венгрыі, Германіі, Аўстрыі, Галандыі. Таксама ў межах фестывалю планаваўся конкурс парафіяльных арганістаў, конкурс вакалу для дзяцей і моладзі, араторый «Tu es Petrus» Пятра Рубіка і Збігнева Ксёнжка.

У арганізацыі фестывалю «Магутны Божа» разам з магілёўскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прымае ўдзел абласны аддзел культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што фестываль не першы год сутыкаецца з цяжкасцямі. Слухайце аб гэтым

даклад Агеева Аляксандра Рыгоравіча, дацэнта кафедры археалогіі УА “Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова”

catholic.by