Вялікдзень прыйдзе на каналы беларускага тэлебачання

На ўрачыстасць Вялікадня, якую сёлета ўсе хрысціянскія канфесіі адзначаюць разам, у эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі запланаваны шэраг спецыяльных трансляцый. Ён распачнецца 2 красавіка, у Вялікую пятніцу, трансляцыяй Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта ХVI, якая выйдзе ў эфір у 22.40.

Прапануем вашай увазе далейшы расклад спецыяльных трансляцый на ўрачыстасць.

3 красавіка, Вялікая субота
15.00 — тэлеканал «НТВ-Беларусь». Сыходжанне Святога агню ў базыліцы Гробу Пана ў Іерусаліме.
21.45 — Першы тэлеканал. Прамая трансляцыя ўрачыстага велікоднага набажэнства, якое адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
22.40 — Першы тэлеканал. Святочнае набажэнства, якое пройдзе ў мінскім Свята-Духавым катэдральным саборы.

4 красавіка, Вялікдзень
8.10 — Першы тэлеканал. Слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ўрачыстасць Вялікадня.
Затым у эфіры канала выйдзе святочны выпуск духоўнай праграмы «Існасць».
8.50 — Першы тэлеканал. Слова Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Ранішнія выпускі праграм «Благовест» і «Мир вашему дому» на тэлеканале «Лад» таксама будуць прысвечаны ўрачыстасці.
17.15 — тэлеканал «Лад». Велікоднае пасланне папы Бэнэдыкта ХVІ і благаслаўленне «Urbi et orbi» («Гораду і свету»).

Велікодныя набажэнствы і пасланні будуць транслявацца таксама на спутнікавым тэлеканале «Беларусь-ТВ».

catholic.by