У Баранавічах адбудзецца сімпозіум «Пагроза таталітарных сект і новых рэлігійных рухаў»

21–22 мая 2011 г. у Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах (вул. Т. Шаўчэнкі, 6) адбудзецца адкрыты навукова-практычны сімпозіум на тэму «Пагроза таталітарных сект і новых рэлігійных рухаў». На сімпозіум запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма сімпозіума:

21 мая
Даклады:
09.45 — 10.20 — «Што такое секта?» (Віктар Адзіночанка, рэлігіязнаўца, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта)
10.20 — 10.45 — «Як дзейнічаюць секты?» (Дарыюш Грыцюк, Цэнтр па супрацьдзеянню псіхаманіпуляцыям, прадстаўнік Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, Польшча)
11.20 — 11.55 — «Нетрадыцыйная рэлігійнасць у Беларусі» (Уладзімір Марціновіч, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кіраўнік аддзела па пытаннях новых рэлігійных рухаў Мінскай епархіі Беларускага Экзархата РПЦ, член Экспертнай Рады пры Апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь)
11.55 — 12.25 — «Касцёл перад пагрозай сект і акультызму» (кс. Чэслаў Паўлюкевіч, Гродзенская дыяцэзія)
14.30 — 17.30 — дыскусійныя пасяджэнні ў дзвюх тэматычных групах

22 мая
09.30 — 12.00 — падвядзенне вынікаў працы ў дыскусійных групах

Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртацца ў сакратарыят каледжа па тэлефонах і электроннай пошце:
+375 163 46 77 93
+375 163 46 56 06 Факс: +375 163 46 94 74
collegium.b@gmail.com

Добавить комментарий