Православные верующие начали сбор подписей в интернете за отмену смертной казни

В петиции, адресованной руководству Белорусской Православной Церкви, гражданам Республики Беларусь, властям Республики Беларусь, говорится о том, что Беларусь остается последним европейским государством, которое выносит смертные приговоры. Подписавшиеся под петицией призывают белорусский народ «отказаться от мстительности» и последовать образу святителя Николая Чудотворца, который спас осужденных на смерть своим заступничеством. В петиции также выражается недовольство способом, которым осуществляется смертный приговор, когда родственники не получают тело казненного и не могут его достойно похоронить. Подписавшиеся призывают Церковь выступить с «ясным и точным свидетельством о святости человеческой жизни», так как сам Иисус Христос и многие мученики Церкви были несправедливо преданы смертной казни.

Подписаться под текстом петиции можно ЗДЕСЬ

Кіраўніцтву Беларускай Праваслаўнай Царквы, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, уладам Рэспублікі Беларусь

У II стагоддзі грэцкі філосаф і апалагет Афінагор Афінскі, які навярнуўся ў хрысціянства, засведчыў: «Мы не бачым вялікай розніцы паміж тым, каб бачыць, што чалавека асуджаюць на смерць, і забіваць яго». Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе смяротныя прысуды выносяцца і прыводзяцца ў выкананне. Грамадзяне Беларусі ў сваёй большасці, галасуючы на рэферэндуме 1996 г., не знайшлі ў сабе сілаў, каб адмовіцца ад помслівасці, і пажадалі, ці проста маўкліва, не ведаючы, што робяць, пагадзіліся, каб ад іх імя дзяржава забівала як сапраўдных злачынцаў, так і тых, хто выпадкова ці з чыёйсьці злой волі быў абвешчаны злачынцам. «Кроў іх на нас і на дзецях нашых,» — такі прынцып выбралі грамадзяне Беларусі, паўтараючы словы натоўпу, што заклікаў да ўкрыжавання «злачынцы» Ісуса з Назарэта.

Мы, праваслаўныя хрысціяне, звяртаемся да царкоўных уладаў Беларусі, каб яны прынялі вобраз свяціцеля Мікалая Цудатворца, які спыніў меч, занесены над галовамі асуджаных на смерць. Мы жадаем сёння пачуць з вуснаў нашага першасвяціцеля слова, поўнае спагады да чалавека, яснае і дакладнае сведчанне аб святасці чалавечага жыцця.
Мы, праваслаўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да сваіх суграмадзянаў, каб яшчэ раз узважыць усе «за» і «супраць» смяротнага пакарання і змяніць сваё меркаванне, бо ў такой справе, калі існуе хоць адно «супраць», гэтага дастаткова, каб такую кару адмяніць. Няхай не будзе падмуркам нашага жыцця прынцып помсты, але прынцып пакаяння. Не будзем жа браць на свае рукі кроў, бо кроў злачынцаў не адмяняе мінулых трагедыяў, а кроў нявінных застаецца на нас праклёнам.
Мы таксама звяртаемся да ўладаў Рэспублікі Беларусь і выказваем сваё абурэнне не толькі самім фактам існавання ў нашай краіне смяротнага пакарання, але і тым спосабам, якім яно адбываецца, калі нават цела забітага не аддаецца яго сваякам для належнага пахавання, і разглядаем гэта як дзікунства. Просім праявіць палітычную волю і адмяніць у нашай дзяржаве смяротную кару, а таксама праявіць міласць да ўсіх, хто зараз яе чакае, і ў прыватнасці, да абвінавачаных у тэрарызме Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, справа якіх атрымала шырокі рэзананс у грамадстве.
Многія нашыя папярэднікі — святыя апосталы і пакутнікі, і нават сам Госпад наш Ісус Хрыстос — былі асуджаныя на смерць. Цягам ХХ стагоддзя ў дачыненні да многіх святароў і вернікаў былі вынесеныя смяротныя прысуды, як несудовымі органамі, так і савецкімі судамі. Няхай жа спыніцца забойства ад імя народа на нашай зямлі!

Добавить комментарий