Пераклады Свяшчэннага Пісання і богаслужбовых тэкстаў цяпер можна знайсці on-line

На сайце Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска у раздзеле Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў нядаўна былі размешчаны пераклады Свяшчэннага Пісання, богаслужбовых тэкстаў і малітваслова, зробленыя Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.

З кніг Свяшчэннага Пісання перакладзены чатыры Евангеллі, Дзеянні Апосталаў, Саборныя Пасланні, а таксама Пасланне святога Апостала Паўла да Рымлян. Цяпер Біблейская камісія завяршае пераклад 1-га Паслання да Карынфян.

Некаторыя богаслужбовыя тэксты і раздзелы з малітваслова выкладзены таксама ў MP3 фармаце.

Пры неабходнасці можна выкарыстаць пераклады на беларускую мову чынапаследаванняў Хрышчэння і Вянчання, размешчаныя на сайце.

Акрамя Пісання, богаслужбовых тэксаў і малітваслова на сайце можна знайці пераклады трапароў, кандакоў і задастойнікаў двунадзесятых святаў, трапароў і кандакоў беларускім святым, жыція беларускіх святых і нататкі па царкоўнай гісторыі, інфармацыю пра беларускамоўныя рэлігійныя выданні Брацтва.

Анна Звездзіна 

Добавить комментарий