Патрыярх Кірыл расчараваў расійскіх “імперыялістаў”

14 кастрычніка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка ў Мінску Свяцейшы Патрыях Кірыл прамовіў словы, якія выглядаюць палемічным адказам марам аб аднаўленні ўсходнеславянскай імперыі:

“В ХХ и ХХI веках мы как бы живем в разных государствах. Народы пошли по пути суверенной организации  своей государственной жизни. И церковь с уважением относится к этому национальному выбору. Но это уважение она сопровождает усилиями, направленными на сохранение духовного культурного пространства той самой исторической Святой Руси. И одно не противоречит другому. Напротив, забота о своем собственном государстве, развитие суверенитета, экономики, социальных отношений, совершенствование политических отношений должны одновременно сопровождаться духовным, нравственным и культурным совершенствованием личности и общества. На эту составляющую направлено внимание Русской православной церкви” (выдзел. мной – А.Н.)

Такім чынам, насуперак страхам і спадзевам, асобных персонаў на Беларусі і ў Расіі, Царква імкнецца да захавання і развіцця адзінства духоўнай і культурнай, а не нацыянальна-палітычнай прасторы.

Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што сбор подпісаў пад так званай “Хартыяй за ўз’яднанне народа Расіі, Украіны і Беларусі” – прыватная ініцыятыва асобных вернікаў, якая не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю Маскойскай Патрыярхіі. Дарэчы,  старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў протаіерэй Ўсевалад Чаплін не мае дачынення да хартыі, як ён сам патлумачыў парталу nakanune.ru.

Алег Нагорны

Добавить комментарий