Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Пасхальнае пасланне
Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага
ФІЛАРЭТА,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Гэтыя словы, падобна сонечнаму промню, разганяюць начную цемру і абвяшчаюць раніцу жыцця,сцвярджаюць Царства благадаці і радасць аб Уваскрэслым Госпадзе!

«Хрыстос Уваскрэс»! — лікуе сэрца!

«Хрыстос Уваскрэс»! — радуецца розум!

«Хрыстос Уваскрэс»! — святкуе воля, абноўленая подзвігам посту!

Нам зноў і зноў хочацца паўтараць гэтыя словы. Уся наша істота жадае напоўніцца благадаццю Уваскрэслага Бога, таму што мы з вамі — удзельнікі радасці Прасвятой Багародзіцы, радасці апосталаў і вучняў Хрыстовых, радасці ўсіх святых…

Пройдзены шлях Святой Чатырохдзесятніцы. Мы слухалі пакаянныя спевы канона Андрэя Крыцкага. Падобна таму, як апосталы Лука і Клеопа ішлі ў Эмаус, мы, у сваім шэсці да Пасхі Хрыстовай, разважалі між сабою пра падзеі Страснога тыдня: «што адбылося з Іісусам Назаранінам…як выдалі Яго… для асуджэння на смерць і распялі» (Лк. 24, 15-20).

Усё наша жыццё — гэта шлях вучняў у Эмаус, шлях праз горыч сумнення да ззяння Пасхі Хрыстовай. Ягопадзяляе з намі Сам Гасподзь. Як дабравесціць святы апостал Лука: «калі яны размаўлялі і разважалі, Сам Іісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі» (Лк. 24, 15).

Узлюбленыя! Тое, што нам уяўляецца нашым, чалавечым шляхам да Бога, аказваецца ў той жа час шляхам, па якім Сам Гасподзь сыходзіць да нас. Часам нам здаецца, што мы адзінокія… Але гэта Гасподзь навучае нас цішыні, у якой загучыць Пасхальны дабравест! Мы думаем, што нас зневажаюць… Але гэта Гасподзь дае нам магчымасць далучыцца да Крыжа, каб і ў нашай душы заззяла святло Уваскрасення Хрыстовага!

Дарагія браты і сёстры! Шлях ад Крыжа да Пасхі мы здзяйсняем і ў гэтым годзе. У дні Вялікага посту ў метро горада Мінска быў учынены тэрарыстычны акт. Загінулі людзі. Многія былі паранены. Але не паніка, не падазронасць і адчужэнне сталі дамінуючымі пачуццямі нашых суграмадзян. Гора аб’яднала нас, выявіла лепшыя рысы беларускага народа: спагадлівасць, міласэрнасць, жаданне дапамагчы бліжняму. Няхай гэтыя дабрадзейнасці, падобна духоўнаму шчыту,  адводзяць усякую варожую стралу, якая ляціць на нашу зямлю.

Сёлета спаўняецца 25 гадоў шэсця беларускага народа крыжовым шляхам Чарнобыльскай бяды. Шмат слоў сказана пра яе… Яшчэ больш перажыта сэрцамі простых людзей. Сёння сэрцы нашы зноў засмучаны з-за беспрэцэдэнтных прыродных катаклізмаў, войн і іншых выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасная цывілізацыя.

Але Пасха — гэта перамога Жыцця! Гасподзь, Які ўзяў на Сябе грахі свету, сёння прасвятляе нас промнямі найсвятлейшага Уваскрасення! Таму мы адважна спяваем, усклікаем і прамаўляем пераможную песню:

Хрыстос увакрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў!

Наш Бажэственны Настаўнік перамог свет і ўручыў нам плады гэтай перамогі. Таму мы, хрысціяне, маем уладу рабіць дабро і любіць адзін аднаго! Менавіта да гэтага заклікае нас святы апостал і евангеліст Іаан Багаслоў:«Узлюбленыя! калі так узлюбіў нас Бог, то і мы павінны любіць адзін аднаго» (1 Ін. 4, 11).

Жыццёвая пазіцыя хрысціяніна — гэта пасхальная, дзейная любоў. Хрысціянінам называецца не той, хто пасіўна чакае ад суседа спачування. Мы самі павінны быць прыкладам стойкасці і мужнасці для бліжняга.Няхай сёння кожны струджаны і абцяжараны, гледзячы на хрысціяніна, адчуваючы лікаванне яго сэрца, пажадае далучыцца да нашай радасці. Няхай кожны паўтарае словы апостала Паўла: «Я ўпэўнены, што ні смерць, ні жыццё, … ні цяперашняе, ні будучае, ні вышыня, ні глыбіня, ні якое стварэнне іншае не зможа адлучыць нас ад любові Божай у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым» (Рым. 8, 38-39).

Цуд любові здольны спыніць чарнобыль граху ў нашых душах, у нашых сем’ях, у нашай дарагой Бацькаўшчыне — Беларусі! Адкінем страх ад нашых сэрцаў. Бо, паводле слова Пісання: «Дасканалая любоў праганяе страх» (1 Ін. 4, 18). Калі мы народжаны ў гэты свет — будзем памятаць, што Бог любіць нас! Калі мы жывём у сем’ях — будзем ведаць, што мы — Царква Хрыстова! Калі мы — грамадзяне Беларусі, — будзем радавацца і дзякаваць Богу за гэта! Бо мы ходзім па зямлі, дыхаем паветрам і гаворым на мове святых, якія праславілі месца гэтае перад Абліччам Божым!

Сіла Уваскрэслага Бога дзейнічае праз стагоддзі. Яна жыватворыць Царкву, а разам з Ёю ўсё грамадства, і ў нашы дні. Пад уплывам гэтай сілы нядаўна адбыўся Архіерэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы, які прыняў важныя рашэнні ў галіне ўнутранай і знешняй дзейнасці Маці-Царквы. У гэтыя пасхальныя дні я звяртаюся да ўсіх вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы з заклікам — словам і справаю садзейнічаць іх ажыццяўленню.

Дарагія браты і сёстры! Радасна святкуючы сёння Уваскрасенне Хрыстова і дасылаючы адзін аднаму радасныя пасхальныя вітанні, мы сведчым усім аб спасенні свету, якое дадзена нам у Хрысце. Як Гасподзь, раздзяляючы, прымножыў пяць хлябоў і насыціў імі пяць тысяч чалавек, так і мы пакліканы падзяляць сваю радасць з бліжнім і праз гэта — прымнажаць яе, каб ніхто не застаўся галодным і сасмяглым.

Вітаю і віншую з Хрыстовай Пасхай усіх беларусаў, што жывуць у рассеянні. Мы аддалены адзін ад аднаго прастораю, але ў гэтыя дні нашы сэрцы з’яднаныя. Бо Хрыстос рукі распасцёр на Крыжы, каб сабраць раскіданых і явіць адзінства чалавечага роду Сваім слаўным Уваскрасеннем!

У гэты дзень, «які стварыў Гасподзь» (Пс. 117, 24), жадаю ўсім вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы шчодрых благадатных дароў ад Уваскрэслага Госпада нашага Іісуса Хрыста! Будзем следаваць жыццесцвярджальнаму закліку апостала Паўла: «Радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, мірнымі, — і Бог любові і міру няхай будзе з вамі» (2 Кар. 13, 11).

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

24 красавіка 2011 года
Пасха Хрыстова
Мінск

 

 

Пасхальное послание
Митрополита Минского и Слуцкого
ФИЛАРЕТА,
Патриаршего Экзарха всея Беларуси

Возлюбленные архипастыри, пастыри, монашествующие и все верные чада Белорусской Православной Церкви!

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

Сей возглас, подобно лучу солнца, разгоняет ночную тьму и возвещает утро жизни, утверждает Царство благодати и радость о Воскресшем Господе!

«Христос Воскресе»! — ликует сердце!

«Христос Воскресе»! — торжествует ум!

«Христос Воскресе»! — празднует воля, обновленная подвигом поста!

Нам снова и снова хочется повторять этот возглас. Всё наше существо желает наполниться благодатью Воскресшего Бога, потому что мы с вами — участники радости Пресвятой Богородицы, радости апостолов и учеников Христовых, радости всех святых…

Пройден путь Святой Четыредесятницы. Мы слышали покаянные песнопения канона Андрея Критского. Подобно апостолам Луке и Клеопе, шествовавшим в Эммаус, мы, в своем шествии к Пасхе Христовой,рассуждали между собой о событиях Страстной седмицы: «что было с Иисусом Назарянином… как предали Его… для осуждения на смерть и распяли» (Лк. 24: 15).

Вся наша жизнь — это путь учеников в Эммаус, путь через горечь сомнения к сиянию Пасхи Христовой. Его разделяет с нами Сам Господь. Как благовествует святой апостол Лука: «И когда они разговаривали и рассуждали между собою, и Сам Иисус, приблизившись, пошел с ними» (Лк. 24: 15).

Возлюбленные! То, что нам представляется нашим, человеческим путем к Богу, оказывается в то же время путем, по которому Сам Господь снисходит к нам. Порой нам кажется, что мы одиноки… Но это Господь научает нас тишине, в которой зазвучит Пасхальный благовест! Мы, думаем, что нас оскорбляют… Но это Господь дает нам возможность приобщиться ко Кресту, чтобы и в нашей душе воссиял свет Воскресения Христова!

Дорогие братья и сестры! Путь от Креста к Пасхе мы совершаем и в этом году. Во дни Великого поста в метро города Минска произошел террористический акт. Погибли люди. Многие были ранены. Но не паника, не подозрительность и отчуждение стали доминирующими чувствами наших сограждан. Горе объединило нас, выявило лучшие черты белорусского народа: сострадательность, милосердие, желание помочь ближнему. Пусть эти добродетели, подобно духовному щиту, отражают любую неприятельскую стрелу, летящую на нашу землю.

В этом году исполняется 25 лет шествия белорусского народа по крестному пути Чернобыльской беды. Много слов сказано о ней… Еще больше пережито сердцами простых людей. Сегодня сердца наши вновь смущаются при виде беспрецедентных природных катаклизмов, войн и иных вызовов, с которыми сталкивается современная цивилизация.

Но Пасха — это торжество Жизни! Господь, взявший на Себя грехи мира, ныне просвещает нас лучами пресветлого Воскресения! Поэтому мы дерзновенно поем, взываем и глаголем победную песнь:

Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ и сущим во гробех живот даровав!

Наш Божественный Наставник победил мир и вручил нам плоды этой победы. Поэтому мы, христиане, имеем власть творить добро и любить друг друга! Именно к этому призывает нас святой апостол и евангелист Иоанн Богослов: «Возлюбленные! если так возлюбил нас Бог, то и мы должны любить друг друга» (I Ин. 4: 10-11).

Жизненная позиция христианина — это пасхальная, деятельная любовь. Христианином именуется не тот, кто пассивно ожидает от соседа сочувствия. Мы сами должны быть примером стойкости и мужества для ближнего. Пусть ныне каждый страждущий и обремененный, глядя на христианина, ощущая ликования его сердца, пожелает приобщиться к нашей радости. Пусть каждый повторяет слова апостола Павла: «Я уверен, что ни смерть, ни жизнь, …, ни настоящее, ни будущее, ни высота, ни глубина, ни другая какая тварь не может отлучить нас от любви Божией во Христе Иисусе, Господе нашем» (Рим. 8: 38-39).

Чудо любви способно предотвратить чернобыль греха в наших душах, в наших семьях, в нашем дорогом Отечестве — Беларуси! Отбросим страх от наших сердец. Ибо, по слову Писания: «Совершенная любовь изгоняет страх» (I Ин. 4: 18). Если мы рождены в этот мир — будем помнить, что Бог любит нас! Если мы живем в семьях — будем знать, что мы — Церковь Христова! Если мы — граждане Беларуси, — будем радоваться и благодарить Бога за это! Ибо мы ходим по земле, дышим воздухом и говорим на языке святых, прославивших место сие пред Лицом Божиим!

Сила Воскресшего Бога действует через века. Она животворит Церковь, а вместе с Ней всё общество, и в наши дни. Движимый этой силой, недавно состоялся Архиерейский Собор Русской Православной Церкви, принявший важные решения в области внутренней и внешней деятельности Матери-Церкви. В эти пасхальные дни я обращаюсь ко всем чадам Белорусской Православной Церкви с призывом словом и делом содействовать их воплощению в жизнь.

Дорогие братья и сестры! Светло празднуя ныне Воскресение Христово и посылая друг другу радостные пасхальные приветствия, мы свидетельствуем всем о спасении мира, дарованного нам во Христе. Как Господь, разделяя, умножил пять хлебов и насытил ими пять тысяч человек, так и мы призваны делить свою радость с ближним и через это — приумножать ее, дабы никто не остался алчущим и жаждущим.

Приветствую и поздравляю с Христовой Пасхой всех белорусов, сущих в рассеянии. Мы отстоим друг от друга пространством, но в эти дни наши сердца едины. Ибо Христос руки распростер на Кресте, чтобы собрать расточенныя и явить единство человеческого рода Своим Преславным Воскресением!

В сей день, «егоже сотвори Господь» (Пс. 117: 24), желаю всем чадам Белорусской Православной Церкви обильных благодатных даров от Воскресшего Господа нашего Иисуса Христа! Будем следовать жизнеутверждающему призыву апостола Павла: «Радуйтесь, усовершайтесь, утешайтесь, будьте единомысленны, мирны, — и Бог любви и мира будет с вами» (II Кор. 13: 11).

ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ ХРИСТОС!

Митрополит Минский и Слуцкий,
Патриарший Экзарх всея Беларуси

24 апреля 2011 года
Пасха Христова
Минск

 

Добавить комментарий