Навучэнцы Гродзенскай семінарыі і Інстытута тэалогіі ім.свв. Мефодзія і Кірылла БДУ прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі

22–23 красавіка 2010 г. на факультэце гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя прысвечаная 55–годдзю гістарычна-краязнаўчага гуртка «Ніка». Да ўдзелу ў працы канферэнцыі былі запрошаны навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі і мінскага Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, а таксама прадстаўнікі Грэка-каталіцкай Царквы.


Перад пачаткам канферэнцыі навучэнцы гродзенскай духоўнай семінарыі наведалі новаствораныя навуковыя экспазіцыі па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, экспанаты якіх знаходзілі самі студэнты падчас розных экспедыцый. З дакладамі выступілі: Юрый Мінько, Павел Эйсмант і Павел Федаровіч. Пасля выступлення дакладчыкам былі зададзены пытанні.

Пасля канферэнцыі адбыўся канцэрт, арганізаваны сябрамі гістарычна-краязнаўчага гуртка «Ніка» з гарадской школы № 7.

catholic.by