12 лістапада адбудзецца спатканне з настаяцелям супольнасці Тэзэ братам Алоісам

12 лістапада 2011 г. а 10.00 у г. Мінску адбудзецца спатканне з братам Алоісам і іншымі братамі з супольнасці Тэзэ.
Брат Алоіс — настаяцель супольнасці ўпершыню прыедзе ў Беларусь і мае вялікае жаданне пазнаёміцца з беларускай хрысціянскай моладзю.
Спатканне пачнецца ў Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск, пл. Свабоды, 9).


Праезд: ст. метро «Няміга», «Касрычніцкая»; аўтобус №1, 69 да прыпынку «Плошча Свабоды».
Праграма:
10.00 — Біблейскае спатканне (ўводзіны, абмеркаванне ўмалых групах).
12.00 — малітва.
14.20 — абед у прыходзе Іконы Маці Божай «Усіх тужлівых радасць».
Праезд: ст. метр «Спартыўная»; аўтобус №11, 29, 77; тралейбус №13, 31, 44 да прыпынку «Вул. П. Глебкі».
15.00 — знаёмства з парафіяльным центрам.
15.45 — спатканне і размова з братам Алоісам.
18.00 — Вячэрняя малітва ў прыходзе Іконы Маці Божай «Усіх тужлівых радасць».

RELIGIA.BY

Добавить комментарий