У Мінску прайшоў семінар-трэнінг «Сістэма маніторынгу і справаздачнасці па працы царкоўных арганізацый у галіне ВІЧ»

28–29 красавіка 2010 г. у Мінску сабраліся прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў з усёй Беларусі, каб прыняць удзел у семінары-трэнінгу «Сістэма маніторынгу і справаздачнасці па працы царкоўных арганізацый у галіне ВІЧ» у межах рэалізуемага Праграмай развіцця ААН гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам. Праводзіць мерапрыемства Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».

Семінар прысвечаны ролі і значэнню ўдзелу Цэркваў і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў Беларусі, а таксама метадалогіі назірання і кантролю сацыяльнай актыўнасці Цэркваў у гэтым кірунку. «Падрабязнае аналізаванне дзейнасці Цэркваў, — як адзначыла каардынатар Міжканфесійнай місіі Анастасія Крывіцкая, — неабходны для таго, каб зрабіць дапамогу больш адраснай і ўзгадніць яе з іншымі партнёрамі». Пры гэтым Анастасія Крывіцкая падкрэсліла важнасць таго, каб прадстаўнікі царкоўных арганізацый бачылі, як шмат яны робяць і колькі людзей адчувае ў іх патрэбу, а ўбачыць гэта можна пры наяўнасці маніторынгавых даных. Па словах каардынатара Міжканфесійнай місіі, гэта адна з мэтаў маніторынга царкоўных арганізацый у межах рэалізуемага гранта Глабальнага фонду.

catholic.by