«Евангелле паводле Пілата» выйшла ў перакладзе А. Хадановіча

Раман французскага празаіка Эрыка-Эманюэля Шміта «Евангелле паводле Пілата» пераклаў на беларускую мову вядомы паэт Андрэй Хадановіч. Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа ў серыі “Littera scripta”.

Эрык-Эманюэль Шміт – адзін з найпапулярнейшых сучасных французскіх пісьменнікаў і драматургаў. У сваёй творчасці Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман «Евангелле паводле Пілата» – яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.

RELIGIA.BY | Радыё Рацыя

Добавить комментарий