Бясплатныя экскурсіі па Беларусі будуць ладзіцца на Дзень помнікаў

18 красавіка ва ўсім свеце будуць адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў (International day for Monuments and Sites). Не застанецца ў баку і Беларусь, дзе грамадскасць па традыцыі ладзіць «Фэст экскурсаводаў».

«Нягледзячы на тое, што гэты дзень упершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята нашай культурнай спадчыны, архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці — усяго таго, што аб’ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям’і народаў», — кажуць прадстаўнікі грамадскага Аргкамітэту па святкаванні Дня помнікаў і мясцінаў.

«Фэст экскурсаводаў» праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах акцыі прайшло амаль 30 пешых экскурсій, у якіх паўдзельнічала каля 1300 чалавек. «На асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам», — распавядае намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) Цімох Акудовіч.

Сёлета «Фэст экскурсаводаў» ладзіцца ў падтрымку кампаніі «Будзьма!». Цяга двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак.

Сярод арганізатараў фэсту — Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускi фонд культуры, Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка».

Экскурсіі па Мінску 17-га КРАСАВІКА:

1) Назва экскурсіі: «Дуброва Чапскага»
Час: 14-00.
Месца збору: гл.уваход Гуманітарнага ф-та БДУ (вул.Курчатава).
Вядзе (экскурсавод): Алесь Спіцын.
Дапамагае (каардынатар): Сяргей Маркуш.

2) Назва экскурсіі: «Татарская слабада»
Час: 16-00.
Месца збору: каля ўваходу ў гатэль “Юбілейны”.
Вядзе (экскурсавод): Арсэн Сівіцкі.
Дапамагае (каардынатар): Кацярына Лабецкая; Яўген Ціханаў.

3) Назва экскурсіі: «Мінск Тэатральны»
Час: 16-00.
Месца збору: каля гл.уваходу ў Палац Рэспублікі.
Вядзе (экскурсавод): Святлана Еўдакіменка.
Дапамагае (каардынатар): Ганна Ражанцова.

4) Назва экскурсіі: «Мінскае гета»
Час: 17-00.
Месца збору: уваход у метро “Фрунзенская” у кірунку вул. Сухая.
Вядзе (экскурсавод): Кузьма Козак.
Дапамагае (каардынатар): Хрысьціна Варановіч, Ганна Летуценніца.

5) Назва экскурсіі: «Ракаўскае прадмесце»
Час: 17-00.
Месца збору: адкрытая пляцоўка ГД «На Нямізе» (2-гі паверх) у бок Петра-Паўлаўскай царквы.
Вядзе (экскурсавод): Леанід Мяльніцкі.
Дапамагае (каардынатар): Алена Агарэлышава, Марыя Каліноўская.

6) Назва экскурсіі: «Вуліца Карла Маркса»
Час: 17-00.
Месца збору: каля ўваходу ў тэатр імя Янкі Купалы.
Вядзе (экскурсавод): Ян Мяльніцкі.
Дапамагае (каардынатар): Ганна Ражанцова.

7) Назва экскурсіі: «Плошча Свабоды»
Час: 18-00.
Месца збору: каля Ратушы.
Вядзе (экскурсавод): Ігар Гатальскі.
Дапамагае (каардынатар): Руслан Ясаеў

8) Назва экскурсіі: «Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі»
Час: 18-00.
Месца збору: каля выхаду з метро ў бок Музея РСДРП.
Вядзе (экскурсавод): Яўгенія Быц.
Дапамагае (каардынатар): Любоў Каменева.

18-га КРАСАВІКА Ў МІНСКУ:

1) Назва экскурсіі: «Гімназісты ў Мінску 100 год назад»
Час: 10-00.
Месца збору: каля Дома афіцэраў.
Вядзе (экскурсавод): Алена Арцёмава.
Дапамагае (каардынатар): Цімох Акудовіч.

3) Назва экскурсіі: Лошыца
Час: 10.00,
Месца збору: Каля ўваходу ў Лошыцкі Парк
Вядзе (экскурсавод): Мяльніцкі Леанід

2) Назва экскурсіі: Вяснянка
Час: 10.30.
Месца збору: аўтобусны прыпынак “Радужная” у бок царквы (Вяснянка).
Вядзе (экскурсавод): Герасіменка Сяргей.
Дапамагае (каардынатар): Каця Далідовіч.

3) Назва экскурсіі: «Плошча Незалежнасці»
Час: 12-00.
Месца збору: Гл.уваход у Педагагічны універсітэт.
Вядзе (экскурсавод): Сцяпан Лютых.
Дапамагае (каардынатар): Любоў Каменева

4) Назва экскурсіі: «Парк валуноў»
Час: 12-00.
Месца збору: каля ўваходу ў музэй валуноў (раён Уручча).
Вядзе (экскурсавод): Мікола Чырскі.
Дапамагае (каардынатар): Наста Кадыгрыб, Іра Захарка.

5) Назва экскурсіі: «Залатая горка»
Час: 14-00.
Месца збору: каля ўваходу ў Палац мастацтваў.
Вядзе (экскурсавод): Цімох Акудовіч.
Дапамагае (каардынатар): Аляксандра Зубец, Яўген Ціханаў.

6) Назва экскурсіі: «Вуліца Кашарская»
Час: 14-00.
Месца збору: каля Дома афіцэраў.
Вядзе (экскурсавод): Аляксандра Валодзіна.
Дапамагае (каардынатар): Каця Далідовіч.

7) Назва экскурсіі: «Трактарны Завод»
Час: 16-00.
Месца збору: каля метро з боку самога Трактарнага завода.
Вядзе (экскурсавод): Раман Абрамчук.
Дапамагае (каардынатар): Любоў Каменева

8) Назва экскурсіі: «Наўсцяж Нямігі»
Час: 16-00.
Месца збору: На перасячэнні вуліц Мяснікова і Нямігі.
Вядзе (экскурсавод): Валянціна Кароткіна.
Дапамагае (каардынатар): Цімох Акудовіч.