З нагоды дня маці у Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца пілігрымка да капцёўскай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Паводле традыцыі, штогод 2 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. Заахвочваем гэты дзень правесці ў духоўнай еднасці з Маці Божай і шчыра запрашаем усіх жадаючых у пілігрымку да капцёўскай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-захад).

Праграма пілігрымкі:

07.00 — святая Імша ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

08.00 — пачатак шляху

12.00 — прывітанне пілігрымаў на пагорку Надзеі ў Капцёўцы

12.00–13.00 — адпачынак і гарбата

13.00 — канферэнцыя

14.00 — набажэнства Крыжовага шляху

15.00 — святая Імша

17.00 — ад’езд у Гродна

catholic.by