З 31 лiпеня па 1 жнiўня ў Магiлёве адбудзецца штогадовы фестываль «Магутны Божа»

З 31 лiпеня па 1 жнiўня ў Магiлёве адбудзецца штогадовы фестываль «Магутны Божа». Да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве запрашаюцца парафіяльныя хоры з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Але ж не толькi беларусы прымуць ўдзел ў гэтым свяце, плануецца, што наведаюць фестываль яшчэ хоры з Расii, Польшчы, Украіны.


Планавалася правесці фестываль з 29 чэрвеня па 2 лiпеня, але з-за недахопу фiнансавых сродкаў XVII Міжнародны фестываль хрысціянскай музыкі адкладваецца. У межах фестывалю будуць арганiзаваныя конкурс парафіяльных арганістаў, конкурс вакалу для дзяцей і моладзі, араторый «Tu es Petrus» Пятра Рубіка і Збігнева Ксёнжка. У арганізацыі фестывалю «Магутны Божа» разам з магілёўскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прымае ўдзел абласны аддзел культуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Не аднойчы лаурэатам гэтага фестывалю станавiўся вядомы хор Касцёла св. Сымона і Алены — «Арханёл», але ў гэтым годзе ён не будзе ўдзельнічаць у фестывалі.

Святлана Рамонка


Аб гісторыі фестывалю расказвае Агееў Аляксандр Рыгоравіч, дацэнт кафедры археалогіі УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (г. Магілёў, Беларусь) Фестываль “Магутны Божа”, як адлюстраванне культурнага і рэлігійнага жыцця г. Магілёва ў пачатку ХХІ стагоддзя