ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў вырушыць 27 чэрвеня

27 чэрвеня 2010 г. з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск-Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 10.00 арцыпастыр удзеліць благаслаўленне ўдзельнікам пілігрымкі і яны распачнуць пяцідзённы шлях у Нацыяльнальны санктуарый.

Пілігрымку ўзначаліць пробашч мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Антоні Клімантовіч. У малітоўным падарожжы прымуць удзел каля 300 чалавек. Акрамя вернікаў мінскіх парафій у групу ўваходзяць прадстаўнікі парафій у Нясвіжы, Бабруйску, Гомелі, а таксама з Расіі.

Пілігрымка прысвечана ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. З гэтай нагоды ў Будславе штогод 1–2 ліпеня адбываюцца адпустовыя набажэнствы. Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдуць пад дэвізам «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага».

catholic.by