Хор мінскай архікатэдры запісаў дыск

Неўзабаве свет убачыць дыск з запісам спеваў хору «Gloria» мінскай архікатэдры. На дыску, які мае назву «Твая прысутнасць», змешчаны песні пераважна моладзевай аўдыторыі, выкананне якіх ужо стала традыцыйным падчас чуванняў і адарацый у сценах архікатэдры.


У хуткім часе дыскі можна будзе набыць у кіёску архікатэдры (пл. Свабоды, 9) і ў іншых касцёлах Мінска.

Хор выказвае шчырую ўдзячнасць пробашчу парафіі кс. Антонію Клімантовічу за падтрымку ў рэалізацыі гэтага цудоўнага праекта.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 305 48 32 Сафія Зенонаўна

catholic.by