Выстава з плэнэру пры касцёле святога Язэпа праходзіць у Чырвоным касцёле

Выстава з плэнэру пры касцёле святога Язэпа праходзіць у Чырвоным касцёле

У Чырвоным касцёле праходзіць выстава працаў з плэнеру, які адбыўся у сыботу, 22 траўня, каля касцёла святога Язэпа. Творы можна будзе пабачыць да канца бягучага тыдня. Выстава адбываецца ў выставачнай залі касцёла (каб туды трапіць, трэба пасля ўваходу ў касцёл павярнуць налева, прайсці праз галерэю і спусціцца па прыступках уніз).

Плэнэр быў арганізаваны маладым мастаком Яўгенам Шадко і грамадскім актывістам Андрэем Кімам. У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек – ад школьнікаў да прафесійных мастакоў. Вынікам сталі некалькі дзясяткаў працаў.

Касцёл святога Язэпа і кляштар бернардзінцаў, які з’яўляецца самым старым будынкам у Мінску, плануецца перабудаваць пад гатэльна-забаўляльны комплекс. Сёлета, нягледзячы на ўсе пратэсты грамадзкасці, распачаліся будаўнічыя працы.

churchby.info