V Міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў у Браслаў

Камісія па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі шчыра запрашае ўсіх жадаючых на сустрэчу пад назвай «Святая сям’я — шчасце чалавека». Сёлета, ужо ў чацвёрты раз, пілігрымка сем’яў Беларусі адбудзецца каля стопаў Маці Божай Валадаркі Азёраў 21 жніўня 2010 г., напярэдадні святкавання гадавіны каранацыі цудоўнага абраза.

Сям’я — гэта не толькі людзі з якімі мы праводзім шмат часу, але перш за ўсё месца нашага сталення, там, дзе нас вучаць сапраўдным каштоўнасцям і жыццю ў любові. Але, на жаль, не пазбаўлена яна праблемаў, якія з кожным днём становяцца ўсё больш разнастайнымі і складанымі. Таму так важна хрысціянскім сем’ям даваць сведчанне ўласным жыццём, прыклад змагання з праблемамі і іх вырашэння. Важна быць разам, каб ведаць, што мы не адны. Пілігрымка семяў Беларусі да Божай Маці адбудзецца ўжо ў чацвёрты раз: спачатку сем’і прыняў Будслаў, пасля — Тракелі і Гудагай, сёлета сем’і чакае Маці Божая Браслаўская. Шчыра запрашаем усіх жадаючых — бацькоў, дзяцей, людзей самотных — да супольнай сустрэчы ў Браславе.

Праграма Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў у Санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў:

10.00 — рэгістрацыя

11.00 — прывітанне пілігрымаў біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам

11.15 — святы Ружанец у інтэнцыі сем’яў

12.00 — святая Імша (з аднаўленнем сужэнскай прысягі)

13.30 — абед

14.30 — канферэнцыя

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Сведчанні

17.00 — благаслаўленне пілігрымаў

Падрабязную інфармацыю аб арганізацыі паездкі ў Браслаў можна атрымаць у пробашчаў парафій, а таксама па тэлефоне:

+375 29 512 17 92 кс. Лешэк Вітвіцкі SDS

catholic.by