У Віцебску праходзіць IV Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце»

29 мая 2010 г. Віцебская дыяцэзія сумесна з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам праводзіць IV Міжнародную медыцынскую канферэнцыю «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Апостальскай Сталіцы, Індыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Швейцарыі і Шры-Ланкі.

Праграма канферэнцыі:

10.00 — адкрыццё канферэнцыі і прывітальнае слова біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна і рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прафесара В. П. Дэйкала

10.10 — «Каштоўнасць чалавечага жыцця ў свеце навучання Касцёла» (арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя)

10.40 — «Біяэтыка ў сістэме сучаснай універсітэцкай адукацыі» (А. П. Саладкоў, доктар медыцынскіх навук, прафесар; М. В. Шыліна, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт)

10.50 — «Остэаартроз і остэапароз — узростасацыяваныя захворванні» (Т. Д. Цябут, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі)

11.00 — «Прафілактыка алкагалізму і наркаманіі» (Dr. med. Praedeepan Vinayagamoorty (Шры-Ланка))

11.20 — «Вера і рэлігія як фактар дэмаграфічнага балансу» (М. Ю. Сурмач, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт; Е. М. Цішчанка, доктар медыцынскіх навук, прафесар)

11.30 — «З хваробай да ста гадоў? Магчыма!» (А. В. Курлюк, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт)

11.45 — «Этыка ў штодзённасці ўрача ў бальніцы» (урач Анджэй Пазэра (Швейцарыя))

12.00 — «Духоўны аспект пакуты» (кс. магістр Тадэвуш Кахановіч SDS (Польшча))

12.10 — «Сацыяльна-медыцынская і медыкаэтычная праблематыка ў творах класікаў літаратуры» (В. С. Глушанко, доктар медыцынскіх навук, прафесар: Т. Л. Петрышча, кандыдат медыцынскіх навук)

12.20 — 13.00 — абед

13. 00 –—«Медыцынская этыка ў адносінах да заканчэння жыцця» (а. Ян Дачок SJ (Славакія))

13.30 — «Духоўная апека хворага чалавека і сучаснасць» (кс. прэлат Мечыслаў Янчышын, Віцебская дыяцэзія, Глыбокае)

13.40 — «Новыя тэхналогіі медыцыны ў этыка-дэанталагічным кантэксце» (Л. Н. Лук’янава, кандыдат гістарычных навук, прафесар)

13.50 — «Суіцыд як наступства „экзістэнцыйнага вакууму“» (Ю. А. Каламійцава, асістэнт кафедры філасофіі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта)

14.00 — «Прыватная справа або сацыяльная праблема?» (Л. В. Лукіна, кандыдат гістарычных навук, заг. кафедры філасофіі і паліталогіі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны)

14.10 — «ВІЧ і цяжарнасць: прадухіленне заражэння дзіцяці ад маці» (Dr. med. Srinivasulu Redy Vaddiboyina (Індыя))

14.20 — «Адносіны моладзі да праблемаў СНІДу і фактараў, якія спрыяюць яго распаўсюджванню» (М. Н. Нурбаева, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт; Л. Я. Ярмолава; Я. С. Сіпайла)

14.30 — «Актуальныя пытанні ўрачэбнай этыкі і дэанталогіі сучаснай хірургіі» (П. В. Гарэлік, А. І. Дуброўшчык, Г. Г. Мармыш, кафедра агульнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта)

14.40 — «Хворы шляхам Касцёла ў будаванні цывілізацыі любові ў святле вопыту дыяцэзіяльнага душпастырства хворых і інвалідаў» (кс. Павел Залеўскі, дыяцэзіяльны душпастыр хворых і інвалідаў, дыяцэзіяльны апякун школьных колаў «Карытас» (Польшча))

14.50 — заключнае слова біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна

catholic.by