У Віцебску будзе новая катэдра

18 чэрвеня 2011 г. у Віцебску адбудзецца ўрачыстае абвяшчэнне новага катэдральнага касцёла. Па жаданні Святога Айца Бэнэдыкта XVI ім стане новазбудаваная святыня Езуса Міласэрнага.

Віцебская дыяцэзія была створана Янам Паўлам ІІ 13 кастрычніка 1999 г. На той час у Віцебску была толькі адна парафія і адзін касцёл. Таму катэдрай быў абвешчаны касцёл св. Барбары.


Праграма святкавання:
10.00–11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле Святога Духа (вул. Чкалава, 5а)
11.00–12.00 — эўхарыстычная працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска ад касцёла Святога Духа да касцёла Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28)
11.00–12.00 — канцэрт арганнай музыкі для запрошаных дыпламатаў і прадстаўнікоў свецкай улады ў касцёле Езуса Міласэрнага
12.00 — урачыстая святая Імша і абвяшчэнне новага катэдральнага касцёла Віцебскай дыяцэзіі
14.00 — абед.

Шчыра ўсіх запрашаем!

catholic.by

Добавить комментарий