У Шуміліне адбудзецца святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Фацімскай

13 мая 2010 г. у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Фацімскай. Беларускія вернікі звернуцца з малітвай да Бога праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай разам са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які ў гэты час будзе знаходзіцца з візітам у Фаціме (Партугалія).

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні ўрачыстасці.

План святочных мерапрыемстваў:
15. 00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Вяночак да Божай Міласэрнасці
16. 00 — Крыжовы шлях
16.50 — прывітанне пешай пілігрымкі Віцебск–Шуміліна
17. 00 — Нешпары
15.00–17. 30 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
18.00 — святая Імша.

Пасля літургіі адбудзецца Фацімскі Ружанец, пантаміма, падрыхтаваная моладдзю з Шуміліна, канцэрт моладзі з Шуміліна і Віцебска, супольная вячэра.

catholic.by