У панядзелак пілігрымы ў Будслаў прайшлі яшчэ 33 кіламетры

У першы дзень падарожжа пілігрымы з Мінска прайшлі 25 км і спыніліся на начлег у весцы Вішнёўка ля шашы Мінск-Радашковічы ў мясцовай школе. Людзі размясціліся ў школьных класах і спартыўнай залі. Тыя, каму не хапіла месца, і аматары свежага паветра паставілі намёты на школьным двары. У гэты вечар пілігрымаў чакала вячэра, супольная малітва, спевы  і, канешне, незабыўнае таварыства з Богам і аднаго з адным.

У панядзелак пілігрымы прайшлі яшчэ 33 кіламетры.

Канечнай мэты падарожжа – Будслава пілігрымы разлічваюць дасягнуць ў чацвер.

У Будславе, у Нацыянальным Санктуарыі  знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай, гэта адна з найбольш шануемых святыняў Беларусі. 1–2 ліпеня, як і штогод, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца урачыстае  святкаванне.

Юрый Баркоўскі
RELIGIA.BY