У Оршу ў ліпені прыбудзе копія Турынскай Плашчаніцы

З 4 па 8 ліпеня 2010 г. парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебская дыяцэзія) запрашае ўсіх да ўдзелу ў адарацыі копіі Турынскай Плашчаніцы. У гэтыя дні з 9.00 да 21.00 у касцёле будуць праходзіць разнастайныя набажэнствы.

Праграма набажэнстваў

4 ліпеня
09.30 — прывітанне копіі Турынскай Плашчаніцы. Святы Ружанец
10.00 — святая Імша з урачыстай працэсіяй да месца будаўніцтва новага касцёла
11.15 — інсцэніроўка з удзелам дзяцей і моладзі
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
17.00 — пакутнае набажэнства. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
18.00 — канферэнцыя на тэму Турынскай Плашчаніцы
19.00 — святая Імша
21.00 — заканчэнне адарацыі

5–8 ліпеня
09.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
18.00 — пакутнае набажэнства. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
18.30 — канферэнцыя на тэму Турынскай Плашчаніцы
19.00 — святая Імша
20.00 — канцэрт касцёльнай музыкі
21.00 — заканчэнне адарацыі.

Запрашаем да ўдзелу ў чуванні.

catholic.by