У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску скончыўся чарговы навучальны год

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску скончыўся чарговы навучальны год

18 чэрвеня 2010 г. Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адзначала заканчэнне чарговага навучальнага года. З гэтай нагоды дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец узначаліў святую Імшу ў семінарыйнай капліцы.

Падчас літургіі пяцёра навучэнцаў пятага курса былі прыняты ў кандыдаты да пасвячэнняў. У Каталіцкім Касцёле існуе звычай, што тыя, хто рыхтуецца да святарскіх і дыяканскіх пасвячэнняў, перад іх прыняццем павінны публічна выказаць свой намер атрымаць сакрамэнт святарства.

Рэктар семінарыі кс. Ян Саламон падзякаваў усёй супольнасці за навучальны год, які закончыўся, і пажадаў усім добрага летняга адпачынку.

catholic.by