У мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша ў 68–ю гадавіну смерці Янкі Купалы

28 чэрвеня 2010 г. у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі г. Мінска адбудзецца святая Імша ў 68–ю гадавіну смерці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Літургію ў 18.30 узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

З просьбай узгадаць і памаліцца ў інтэнцыі паэта ў чарговую гадавіну яго смерці да святароў архікатэдры звярнуліся супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

28 чэрвеня 1942 г. у маскоўскай гасцініцы «Масква» трагічна загінуў Янка Купала. Паэт быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 год яго астанкі перавезлі ў Беларусь. Цяпер магіла Янкі Купалы знаходзіцца на Вайсковых могілках г. Мінска.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў святой Імшы ў інтэнцыі народнага паэта Беларусі.

catholic.by