У маі адбудзецца пілігрымка ў Будслаў

Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло — жыццё» запрашае прыняць удзел у пілігрымцы ў Будслаў. Пілігрымка адбудзецца 1 мая 2010 г.


Праграма пілігрымкі:

07.30 — выезд аўтобусам ад мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл)
10.00 — малiтва, знаёмства
10.45 — катэхеза
11.30 — сустрэча ў групах
12.15 — падрыхтоўка да святой Імшы
13.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонi Дзям’янка)
14.30 — абед
15.30 — набажэнства паслання
16.30 — ад’езд у Мінск

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 550 12 19
+375 17 331 79 37 Ларыса Талейка

catholic.by