У Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся святочны канцэрт «Грай, танцуй і спявай»

Ва ўспамін святога Антонія Падуанскага ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся святочны канцэрт «Грай, танцуй і спявай». Радасны вечар для парафіянаў арганізавалі моладзевы гурт «MAJ» і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Канцэрт суправаджаўся каментарыямі, падрыхтаванымі навучэнцам семінарыі Юрыем, пра значэнне духоўнай музыкі ў жыцці маладых людзей і яе ўплыў на гарманічнае развіццё асобы. Семінарыст распавёў таксама пра сваё пакліканне да святарства, аб цяжкасцях і перашкодах, з якімі ён сустракаўся і сустракаецца на гэтым шляху.

Будучы душпастыр заахвочваў юнакоў не баяцца адказаць на пакліканне да асаблівага служэння. Значную ролю ў пошуках сябе можа адыграць музыка, здольная дапамагчы асобе ўзняць вочы ўвысь і адкрыцца на абсалютнае Дабро, Хараство і Пакліканне.

catholic.by