У дзень Спаслання Духа Святога ў Пінскай семінарыі адбудзецца малітоўная сустрэча і канцэрт (аудио)

Пінская духоўная семінарыя

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сардэчна запрашае прыняць удзел 22 мая 2010 г. у сустрэчы на семінарыйным ганку пад дэвізам «Прыміце Духа Святога».


Не прапусці Спаслання, каб і тваё сэрца напоўнілася Божым Духам. Пойдзем разам евангелізаваць увесь свет, абвяшчаючы Добрую Вестку.

Праграма:

17.00–18.45 — сустрэча гасцей (экскурсія па горадзе)
19.00–23.00 — канцэрт
гурт «Маран Ата» (г. Брэст)
пастаноўка «Адзін шлях — Езус» (тэатр МВДС у Пінску)
гурт «Подых Духа» (МВДС у Пінску) — «Я выбіраю Хрыста!»

23.00–24.00 — перапынак

24.00 — святая Імша
перапынак
малітоўнае чуванне
06.00 — заканчэнне

Падчас канцэрта адбудзецца прэзентацыя першага музычнага альбома гурта пінскай семінарыі. Будзе магчымасць набыць дыскі і адмысловыя майкі семінарыйнага гурта.

Некалькі песен гурта «Подых Духа»

1. Твайго Духа, Пане, дай нам сёння

2. «Подых Духа»

3. «Подых Духа»

4. Перамогі сцяг

5. Ты наш Цар

6. Без Цябе

7. Малітва за Беларусь

Аб сваім удзеле просім папярэдзіць па тэлефоне:

+375 29 183 24 39

Адказны — кс. Эдуард Мігай.

catholic.by