У Браславе пройдзе майстар-клас для катэхетаў

Запрашаем на катэхетычны майстар-клас пад назвай «Актывізацыйныя медаты ў катэхезе — біблейскія абяцанні», што будзе праходзіць з 30 жніўня па 1 верасня 2010 г. у рэкалекцыйным доме сясцёр эўхарыстак у Браславе (Віцебская дыяцэзія).

Майстар-клас, які распачнецца пасля абеду 30 жніўня, прапануе яго ўдзельнікам цікавае правядзенне катэхез, прысвечаных Святому Пісанню, з выкарыстаннем актывізацыйных метадаў. Лейтматывам прапанаванага сцэнарыя стануць Божыя абяцанні: у жыцці персанажа Старога Запавету, у жыцці персанажа Новага Запавету, у нашым жыцці.

Аб жаданні прыняць удзел у майстар-класе паведаміць па тэлефоне:
+375 29 218 04 12 (МТС) кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS
tadeuszd@mail.ru

catholic.by