У Браславе адбудуцца фотапленэр-рэкалекцыі

Наша жыццё напоўнена шматлікімі разнастайнымі падзеямі і многія з іх мы жадаем захаваць не толькі ў сваёй памяці, але і ў фотаальбоме. У гэтай справе на дапамогу прыходзіць фотаапарат. З часам, аднак, можна зразумець, што фотаапарат — гэта не толькі своеасаблівая прылада працы, але і сродак выражэння свайго «я».

Ужо ў другі раз Браслаў запрашае актыўных і крэатыўных аматараў фотамастацтва на пленэр «Ён — Прастора, Ён — Творца». У мінулым годзе фота-пленэр быў спалучаны з пленэрам-рэкалекцыямі для мастакоў, напрыканцы якога адбылася прэзентацыя прац удзельнікаў пленэра — жывапіс, малюнак, графіка, калаж і фотаздымак — у браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Сёлета сустрэча для прафесійных фатографаў і тых, каго цікавіць мастацтва фатаграфі, адбудзецца з 10 па 18 ліпеня.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму аб сваім жаданні да ўдзелу просім паведаміць не пазней, чым за два тыдні да пачатку пленэра.

Падрабязная інфармацыя
па тэлефонах:
+375 29 512 17 92 кс. Лешэк Вітвіцкі SDS
+375 29 514 91 21 Агата

catholic.by