У Беларусі магчыма з’явіцца каталіцкае радыё

У Беларусі можа з’явіцца каталіцкае радыё. Магчымасць стварэння «Радыё Марыя» ў нашай краіне абмеркавалі Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыі Чэллі.

«Радыё Марыя» заснавана ў 1983 г. у Мілане. Сёння яго слухаюць жыхары 53 краін свету. Сярод слухачоў «Радыё Марыя», якое ўжо некалькі гадоў вяшчае і ў Расіі, не толькі католікі, але і людзі іншых веравызнанняў, што спрыяе вядзенню дыялога ў духу ўзаемнай павагі і развіццю ўзаемаразумення ў грамадстве.

Сустрэча Міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі адбылася ў Міску 13 мая 2011 г.

catholic.by

Добавить комментарий