У Бараўлянах адбудзецца асвячэнне абраза Марыі Успамогі Хрысціянаў

15 мая 2011 г. у Бараўлянах падчас святой Імшы ў 14.00 будзе асвячоны абраз Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Да парафіяльнага свята будуць далучаны яшчэ дзве нагоды для малітвы і радасці — 30-годдзе святарскага пасвячэння Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і 25-годдзе святарства кс. Казіміра Шыдэлкі SDB, пробашча бараўлянскай парафіі.

Праграма:

14.00 — святая Імша (узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч)
15.00 — канцэрт
15.30 — «Гарадок весялосці»
латарэя
конкурсы
мадэліраванне з шароў
батут

16.00 — «Гаспадыньчыны прысмакі»
гарбата, кава
салодкія пачастункі
гарачыя бліны
смажаныя каўбаскі

Адрас:
пасёлак Лясны,
аўтобусны прыпынак «Зялёны бор».

Даезд аўтобусам № 113 або маршруткай ад Белдзяржфілармоніі.

catholic.by

Добавить комментарий