У афіцыйнага сайта Касцёла каталіцкага ў Беларусі новы кіраўнік

4 студзеня 2011 г. дэкрэтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на пасаду выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ быў прызначаны кс. Юрый Жэгарын. Да гэтага часу пасаду займаў а. Аляксандр Улас OFM Conv.


Ксёндз Юрый Жэгарын паходзіць з вёскі Ліпнішкі (Гродзенская вобласць). Нарадзіўся 24 снежня 1982 г. У 2000 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. У 2007 г. дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча быў накіраваны на вучобу ў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне (Польшча) па спецыяльнасці мас-медыя. Сёлета кс. Юрый Жэгарын будзе абараняць доктарскую дысертацыю.

Па матар’ялах сайта catholic.by

Добавить комментарий