Сёння з Баранавіч стартавала першая група пілігрымаў у Будслаў

Сёння з Баранавіч стартавала першая група пілігрымаў у Будслаў

Сёння з Баранавіч стартавала першая група пілігрымаў у Будслаў. Пілігрымка прысвечаная святу Мацi Божай Будслаўскай. Яна працягнецца з 23 чэрвеня па 1 лiпеня.

Распачалася пілігрымка святою Імшою. 1 ліпеня пілігрымы прыйдуць у Будслаў. За час пілігрымкі яны духоўна і фізічна загартуюцца, загараць, пасябруюць паміж сабою… І напэўна, кожны з іх на ўсё жыццё запамятае гэты шлях, які вядзе іх у дом Нябеснай Матулі.

Святлана Рамонка
RELIGIA.BY