Рух «Святло — Жыццё» запрашае на вігілію Спаслання Духа Святога

Міжнародная дыяконія евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло — Жыццё» запрашае прыняць удзел у набажэнстве вігіліі Спаслання Духа Святога. Набажэнства адбудзецца 22 мая 2010 г. у в. Сініло (Серабранкаўскі дэканат).

Праграма мерапрыемства:

16.00 — рэгiстрацыя
17.00 — Эўхарыстыя
18.30 — вячэра (пасілак мець з сабой)
19.30 — вечар радасцi ў Духу Святым
20.30 — малiтва аб дарах Духа Святога (заступнiцкая малiтва)

Неабходная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 550 12 19 Ларыса

catholic.by