Росіца запрашае жанчын на малітву

Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія) запрашае жанчын у аднадзённую пілігрымку, якая адбудзецца ў гэтым благаслаўлёным месцы 29 мая 2010 г. У малітве могуць прыняць удзел бабулі і матулі, жонкі і дочкі, цешчы і свякрові, нявесткі і суседкі, сёстры і сяброўкі.

У сучасным свеце людзям патрэбна не толькі забеспячэнне матэрыяльных дабротаў, але найперш — пастаянны пошук духоўнай раўнавагі. Сёння, як і ва ўсе часы, чалавек не пазбаўлены аднаго — самоты, якая часта здаецца непазбежнай. Чалавеку патрэбен чалавек, яго жыццёвы вопыт, яго дапамога, у рэшце рэшт прысутнасць. Адчуванне агульнасці, важнасці і патрэбнасці іншым — важны момант не толькі ў развіцці грамадства, супольнасці, але і кожнай асобы ў прыватнасці. Таму Касцёл з’яўляецца пастаянным арганізатарам духоўных сустрэч, рэкалекцый, школ і пілігрымак, дзе кожны чалавек можа пазнаваць Бога, сябе і іншых.

Праграма малітоўнай сустрэчы «Жанчыны на малітве» ў Росіцы:

11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, маёвае набажэнства, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
12.00 — святая Імша
13.00 — абед
14.00 — канцэрт класічнай музыкі (выканаўцы з Беларускай дзяржаўнай філармоніі)
15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, малітва за дзяцей, канферэнцыя
16.00 — кава каля вогнішча, час на знаёмствы і гутарку.

Прыкладны кошт — 40 тысяч рублей. Студэнткам скідка. Дзеці едуць бясплатна.

Ад’езд з Мінска:
06.00 — з мікрараёна Сухарава
06.15 — ст. м. Каменная Горка
06.20 — ст. м. Пушкінская
06.40 — ст. м. Усход.

Вяртанне ў той жа дзень прыкладна ў 22.00.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 44 70 90 301 (Velcom)
+375 17 315 81 20 Ірына Лявонаўна (увечары)

e-mail: rub_irin@mail.ru

catholic.by